БДАМЛМ прыняў удзел у прэзентацыі сумеснага выдання «Саната №1 для фартэпіяна» Льва Абеліёвіча
5 лістапада 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэтарам А.А.Макаранка прынялі ўдзел у прэзентацыі сумеснага з выдавецтвам «Каўчэг» выдання «Саната №1 для фартэпіяна C-dur 1944 г.» Льва Абеліёвіча, падрыхтаванага да друку Андрэем Кіранавым па нотным рукапісе, які захоўваецца ў архіве-музеі. Прэзентацыя праходзіла ў рамках вялікага канцэрта для настаўнікаў музычных устаноў горада на базе ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №10 імя Я.А.Глебава г.Мінска».
Леў Майсеевіч Абеліёвіч (1912 – 1985) – класік беларускай музыкі ХХ стагоддзя, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, член Саюза кампазітараў СССР. Нарадзіўся ў Вільні, паступіў у Варшаўскую кансерваторыю (клас фартэпіяна). У 1939 годзе знаходзіўся на вакацыях у Вільні, даведаўся пра акупацыю Польшчы і прыняў рашэнне працягнуць навучанне ў Мінскай кансерваторыі. Падчас вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Горкім. Пасля вайны вярнуўся ў Мінск і цалкам прысвяціў сябе складанню музыкі. У творчай спадчыне Льва Абеліовича 4 сімфоніі, уверцюры і іншыя п’есы для аркестра; канцэрт фартэпіяна з аркестрам; камерна-інструментальная музыка і інш.
З прывітальным словам да прысутных звярнулася А.А.Макаранка, якая падкрэсліла важнасць працы па папулярызацыі архіўных дакументаў. У знак умацавання партнёрскіх сувязяў яна падаравала Андрэю Кіранаву выданне «Скарбніца нацыянальнай літаратуры і мастацтва».
![]() |
| 1. А.А.Макаранка падчас выступу |
![]() |
| 2. Юныя выканаўцы на сцэне |
![]() |
| 3. Выступленне Андрэя Кіранава |
![]() |
| 4. Выкананне Санаты №3 Л.Абеліёвіча |



