Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў на круглым стале «Вобразы Вялікай Перамогі ў літаратуры і кіно. Прэзентацыя кнігі «Глядзі і памятай. Вялікая Айчынная вайна ў беларускім кіно» ў рамках XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»
4 лістапада 2025 г. работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» прынялі ўдзел у пасяджэнні круглага стала Вобразы Вялікай Перамогі ў літаратуры і кіно. Прэзентацыя кнігі «Глядзі і памятай. Вялікая Айчынная вайна ў беларускім кіно», арганізаваным у рамках XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
На круглым стале выступілі Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч, старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў, рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсер Яўген Мікалаевіч Арэндарэвіч. З дакладамі выступілі работнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Міхаіл Уладзіміравіч Гарэлік выступіў з дакладам «Кінафотадакумент як гістарычная памяць аб подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне», падчас якога была прадэманстравана хроніка аб дзеячах літаратуры ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Напрыканцы круглага стала адбылася прэзентацыя кнігі «Глядзі і памятай. Вялікая Айчынная вайна ў беларускім кіно», прысвечанай тэме Вялікай Айчыннай вайны ў беларускім кінематографе.
![]() |
| 1. Адкрыццё круглага стала «Вобразы Вялікай Перамогі ў літаратуры і кіно. Прэзентацыя кнігі «Глядзі і памятай. Вялікая Айчынная вайна ў беларускім кіно» ў Доме літаратара Мінск, 4 лістапада 2025 г. |
![]() |
| 2. Выступленне М.В.Гарэліка на круглым стале «Вобразы Вялікай Перамогі ў літаратуры і кіно. Прэзентацыя кнігі «Глядзі і памятай. Вялікая Айчынная вайна ў беларускім кіно» ў Доме літаратара Мінск, 4 лістапада 2025 г. |
![]() |
| 3. Прагляд кінахронікі БДАКФФД на круглым стале «Вобразы Вялікай Перамогі ў літаратуры і кіно. Прэзентацыя кнігі «Глядзі і памятай. Вялікая Айчынная вайна ў беларускім кіно» ў Доме літаратара Мінск, 4 лістапада 2025 г. |
![]() |
| 4. Круглы стол «Вобразы Вялікай Перамогі ў літаратуры і кіно. Прэзентацыя кнігі «Глядзі і памятай. Вялікая Айчынная вайна ў беларускім кіно» ў Доме літаратара Мінск, 4 лістапада 2025 г. |



