У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці аглядная экскурсія для навучэнцаў сярэдняй школы №2 в.Копішча Мінскага раёна
У рамках акцыі «Архівы – Школе» і праекта «Юны архівіст» у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці праведзена аглядная экскурсія для навучэнцаў профільнай групы 10 «А» класа сярэдняй школы №2 в.Копішча. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй установы, наведалі архівасховішча. Школьнікам былі прадстаўлены выставы «Вялікая Перамога. Без права на забыццё», прысвечаная 80-годдзю Перамогі, і «Кастрычніцкая паштоўка», падрыхтаваная на аснове калекцыі дакументаў асабістага паходжання да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Таксама для школьнікаў праведзены тэматычны ўрок, прысвечаны гісторыі паштовых органаў на тэрыторыі Беларусі.
Дзеці з цікавасцю вывучалі прадстаўленыя архіўныя дакументы, задавалі пытанні архівістам і ўдзельнічалі ў абмеркаваннях.
На здымках: Вучні сярэдняй школы №2 в.Капішча падчас наведвання дзяржархіва
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |




