XXIII Архіўныя чытанні ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва
16 кастрычніка 2025 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся XXIII Архіўныя чытанні «Супрацоўніцтва ў захаванні сацыяльнай памяці», прысвечаныя 65-годдзю БДАМЛМ. У іх прынялі ўдзел 20 спецыялістаў архіўнай і музейнай справы, выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі з Мінска, Віцебска, Магілёва, Жлобіна, Дзяржынска і Глыбокага. Асноўнымі праблемамі абмеркавання сталі пашырэнне падыходаў да выкарыстання архіўных маэрыялаў для даследавання беларускай гістарычнай спадчыны, выкарыстанне найноўшых тэхналогій і ўдасканаленне працы архівістаў.
У прывітальным слове да ўдзельнікаў канферэнцыі дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка распавяла пра мінулае і сённяшні дзень архіва-музея, важнасць захавання і пашырэння міжгаліновых і міждысцыплінарных сувязей. Прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта М.Ф.Шумейка ў сваім пленарным дакладзе прааналізаваў ролю сучасных архіваў у захаванні гістарычнай памяці. Ганаровы архівіст, былы дырэктар БДАМЛМ Г.В.Запартыка ўзгадала гісторыю «Архіўных чытанняў», якія ладзяцца ў БДАМЛМ з 2002 г. і знакамітых дзеячаў навукі і культуры, што прымалі ў іх удзел. Найбольш абмяркоўваемымі тэмамі секцыйных выступленняў сталі выкарыстанне ў архіўнай справе найноўшых тэхналогій, у тым ліку штучнага інтэлекту, удасканаленне форм міждысцыплінарнага супрацоўніцтва, выкарыстанне архіўных дакументаў у даследаванні гістарычнай спадчыны Беларусі.
Удзельнікі XXIII Архіўных чытанняў выказаліся за стварэнне метадалогіі і методыкі выкарыстання штучнага інтэлекту ў архіўнай справе, далейшае плённае супрацоўніцтва архіваў з установамі культуры і адукацыі.
![]() |
| 1. Падчас XXIII Архіўных чытанняў у БДАМЛМ |
![]() |
| 2. Прывітальнае слова дырэктара БДАМЛМ А.А.Макаранка |
![]() |
| 3. Выступленне М.Ф.Шумейка |
![]() |
| 4. Выступленне Г.В.Запартыка |
![]() |
| 5. Удзельнікі XXIII Архіўных чытанняў разам с дырэктарам БДАМЛМ А.А.Макаранко |
![]() |
| 6. Удзельнікі XXIII Архіўных чытанняў |
![]() |
| 7. Выступленне вядучага архівіста БДАКФФД М.Р.Мяснікова падчас секцыйнага паседжання |






