Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ўрачыстага сходу працоўнага калектыву ў Дзень маці
14 кастрычніка 2025 года, у Дзень маці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродна адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву. Дырэктар архіўнай установы Венсковіч А.Б. шчыра павіншаваў жаночую палову калектыву са святам і ў сваім выступленні адзначыў, што стваральная мацярынская роля і пазітыўныя арыенціры дзяцей – гэта аснова для ўмацавання сям’і, духоўнага адраджэння грамадства, фарміравання і паўнацэннага развіцця дзяржавы.
У завяршэнні ўрачыстага сходу прафсаюзны камітэт НГАБ у г.Гродна выказаў жаночай палове калектыву шчырыя пажаданні і паднёс падарункі.
![]() |
| Калектыў архіва падчас правядзення ўрачыстага сходу. |
