Дзень архівіста ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

Сваё прафесійнае свята работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) традыцыйна адзначаюць усім калектывам.

Гэты год не стаў выключэннем.

Дырэктар архіва Дземянюк Андрэй Канстанцінавіч звярнуўся да калег з віншаваннямі і словамі падзякі за асабісты ўклад кожнага ў працу НАРБ і ў развіццё архіўнай справы і справаводства, за прафесіяналізм, зладжанасць у працы, падтрымку і ўзаемадапамогу.

У святочны дзень былі ўручаны ўзнагароды:

Нагрудны знак Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Ганаравы архівіст Беларусі» быў уручаны Дарагуш I.У., загадчыку аддзела фондаў асабістага паходжання;

Ганаровыя граматы НАРБ былі ўручаны Жылінскай М.М., Конанавай П.Я., Матэйка I.Ю.;

Падзякі НАРБ былі ўручаны Дышлевіч А.А., Крукоўскай В.Л., Кухарчык Н.І., Чарадзіну Л.В.;

Граматы грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» былі ўручаны Калеснік М.Я. і Тумаш М.Я.

Намеснік старшыні Першамайскай раённай г.Мінска арганізацыі РГА» «Белая Русь» Кузняцоў Эдуард Аляксандравіч уручыў Падзячны ліст галоўнаму інжынеру архіва Баранаву В.А. і падзякаваў калектыву за актыўнае супрацоўніцтва з грамадскай арганізацыяй і вялікую працу па патрыятычным выхаванні насельніцтва.

У святочны дзень з музычнымі падарункамі перад архівістамі выступілі педагогі і навучэнцы сярэдняй школы №77 г.Мінска.

 

1. Урачысты сход калектыву НАРБ, прысвечаны Дню архівіста
2. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк віншуе калег з прафесійным святам
3. Уручэнне нагруднага знака «Ганаровы архівіст Беларусі» Дарагуш I.У., загадчыку аддзела фондаў асабістага паходжання
4. Намеснік старшыні Першамайскай раённай г.Мінска арганізацыі РГА «Белая Русь» Кузняцоў Э.А. уручае падзячны ліст галоўнаму інжынеру архіва Баранаву В.А.
5. Выступленне педагогаў і навучэнцаў сярэдняй школы №77 г.Мінска
6. Выступленне педагогаў і навучэнцаў сярэдняй школы №77 г.Мінска
7. Выступленне педагогаў і навучэнцаў сярэдняй школы №77 г.Мінска
8. Урачысты сход калектыву НАРБ, прысвечаны Дню архівіста