«У адзінстве наша сіла» Архівісты Слуцка прынялі ўдзел у раённым мерапрыемстве, прысвечаным Дню народнага адзінства
17 верасня ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства, прайшло ў Слуцкім гарадскім Доме культуры. Сёлетні год-пяты, калі ў Беларусі адзначаюць, бадай, самае маладое дзяржаўнае свята-Дзень народнага адзінства. У гэты дзень беларусы ўспамінаюць, які доўгі і няпросты шлях давялося прайсці нашаму народу для здабыцця суверэнітэту.
Дзень народнага адзінства не выпадкова прымеркаваны да знакавай падзеі нашай гісторыі – уз’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі. Ён не толькі сцвярджае непарушнасць тэрытарыяльнай цэласнасці, але і з’яўляецца для кожнага з нас вечным урокам: страта адзінства народа – гэта страта незалежнасці, страта дзяржавы.
І сёння на нас ляжыць агульная гістарычная адказнасць: зберагчы бясцэнную спадчыну, завешчаную нам продкамі, захаваць суверэнітэт Беларусі, прымножыць яе духоўны і эканамічны патэнцыял.
Адзначаючы гэтае цудоўнае свята, мы верым, што нашы мудрасць, працавітасць і духоўнасць дапамогуць нам заставацца згуртаваным народам.
![]() |
| Падчас правядзення мерапрыемства. |
