«Назіраць, вывучаць, працаваць!» – да 115-годдзя з дня нараджэння Аляксея Васільевіча Лыкава, савецкага цеплафізіка, прафесара, акадэміка, вынаходніка

 

У верасні 2025 г. споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння Аляксея Васільевіча Лыкава, савецкага цеплафізіка, прафесара, акадэміка, вынаходніка.

А.В.Лыкаў у 1956 г. узначаліў Інстытут цепла- і масаабмену АН БССР (ІТМА), з якога затым вылучыўся Інстытут ядзернай энергетыкі АН БССР, Беларускі філіял энергетычнага інстытута імя Г.М.Кржыжаноўскага, Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання вод. За вялікія навуковыя дасягненні і поспехі ў падрыхтоўцы навуковых кадраў у 1969 г.ІЦМА быў удастоены высокай урадавай узнагароды — ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.

На YouTube-канале БДАКФФД да 115-годдзя з дня нараджэння Аляксея Васільевіча Лыкава, савецкага цеплафізіка, прафесара, акадэміка, вынаходніка размешчаны промаролік да выставы «Ён узначаліў Інстытут цепла- і масаабмену АН БССР».

Цяпер у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца каля 20 адзінак уліку фотадакументаў з 1958 па 1974 гг. і 6 адзінак уліку кінадакументаў з 1958 па 1979 гг., звязаных з навуковай дзейнасцю А.В.Лыкава.

Фота- і кінадакументы (сюжэты кіначасопісаў «Савецкая Беларусь» і дакументальных фільмаў «Мы жывем у Мінску» (1958 г.), «Беларусь – год 70-ы» (1970 г.), «Арсенал прагрэсу» (1970 г.) дазваляюць нам убачыць А.В. Лыкава ў лабараторыях, у дакладах сустрэч з калегамі, у тым ліку і замежнымі, і гэтак далей. Адзін з сюжэтаў кіначасопіса «Навука і тэхніка» №1-2 за 1979 г. прысвечаны працы Інстытута цепла- і масаабмену АН БССР імя А.В.

Уклад А.У. Лыкава ў навуку атрымаў заслужанае прызнанне. У 1956 г. ён быў абраны акадэмікам АН БССР, у 1957 г. – правадзейным членам Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР. У тым жа годзе яму было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларускай ССР. У гонар А.В.Лыкава названы адзін з тэрмадынамічных крытэрыяў падабенства – Лік Лыкава. За гады сваёй навуковай дзейнасці А.У. Лыкаў падрыхтаваў 130 кандыдатаў навук, з якіх 27 сталі дактарамі навук.

Памёр А.В.Лыкаў 28 чэрвеня 1974 г., пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.

У 1975 г. імя А.В.Лыкава прысвоена Інстытуту цепла- і масаабмену АН БССР.

 

1. Арх. №1-003223 Старшы навуковы супрацоўнік ізатопнай лабараторыі энергетычнага інстытута АН БССР Я.А.Жыхараў, акадэмік АН БССР А.У.Лыкаў і аспірант Ю.Н.Ярашэвіч разглядаюць у лабараторыі асцылаграму
9 кастрычніка 1958 г., г.Мінск, г.Мінск, г.Мінск
2. Арх. №0-115804 А.В.Лыкаў, дырэктар Інстытута цепла- і масаабмену АН БССР, кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР па Кастрычніцкай выбарчай акрузе Светлагорскага раёна /партрэт/
6 лютага 1963 г., Гомельская вобл., Фотахроніка БелТА, ВЛу
3. Арх. №0-070824 Дырэктар Інстытута цепла- і масаабмену АН БССР (ІТМА), акадэмік Акадэміі навук БССР, правадзейны член Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР, доктар тэхнічных навук, прафесар А.У. Лыкаў са сваімі вучнямі: старшым інжынерам-канструктарам інстытута І.С.Юркевічам і загадчыкам лабараторыі матэматычнай тэорыі пераносу, кандыдатам фізіка-матэматычных навук Т.Л.Перальманам
19 чэрвеня 1964 г., г.Мінск, Фотахроніка ТАСС, І.Змітровіч
4. Арх №0-077341 Выступленне дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену АН БССР акадэміка А.В.Лыкава на выязной сесіі аддзялення фізіка-тэхнічных праблем энергетыкі ў канферэнцзале інстытута
20 мая 1966 г., г.Мінск, Фотатэка БелАК
5. Арх. №0-103062 Члены прэзідыума міжнароднага сімпозіума па цепла- і масаабмене, сярод якіх дырэктар Інстытута цепла- і масаабмену, акадэмік Акадэміі навук БССР А.У.Лыкаў (1-ы злева) і член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР Б.М.Смольскі[2] Мінск, Фотатэка выдавецтва «Беларусь», Траяноўскі
6. Арх. №1-014538 Старшыня Прэзідыума ВС БССР, Герой Савецкага Саюза В.І.Казлоў (у цэнтры) з групай вучоных АН БССР (злева направа): дырэктарам Інстытута цепла- і масаабмену АН БССР, прафесарам, заслужаным дзеячам навукі і тэхнікі РСФСР. ім.В.І.Леніна, доктарам фізіка-матэматычных навук, прафесарам, Героем Сацыялістычнай Працы А.М.Сеўчанкам, дырэктарам Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, членам-карэспандэнтам АН БССР, доктарам біялагічных навук, прафесарам, Гераем В.Ф.Купрэвічам перад уручэннем ім урадавых узнагарод
1967 г., г.Мінск, Фотатэка Музея АН Рэспублікі Беларусь
7. Арх. №1-006126 А.В.Лыкаў, дырэктар Інстытута цепла- і масаабмену Акадэміі навук БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання /партрэт/
25 лютага 1967 г., г.Мінск, Фотахроніка БелТА, В.Лупейка
8. Арх. №0-099691 Дырэктар НДІ цепла- і масаабмену АН БССР, акадэмік АН БССР А.В.Лыкаў адкрывае 4-ую Міжнародную нараду па праблемах цяпло і масаабмену
май 1968 г., г.Мінск, Фотатэка ІЦМА Акадэміі навук БССР
9. Арх. №C0-0020 Дырэктар Інстытута цепла- і масаабмену АН БССР, акадэмік Акадэміі навук БССР, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР, прафесар, доктар тэхнічных навук А.В.Лыкаў у кабінеце
1970 г., г.Мінск, Фотатэка Музея АН Рэспублікі Беларусь
10. Арх. №0-099696 Група югаслаўскіх вучоных на прыёме ў дырэктара НДІ цепла- і масаабмену АН БССР акадэміка АН БССР А.В.Лыкава
красавік 1970 г., г.Мінск, Фотатэка ІЦМА Акадэміі навук БССР
11. Арх. №0-099704 Рабочы прэзідыум на выязной сесіі бюро аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР у Інстытуце цепла- і масаабмену АН БССР: член-карэспандэнт АН СССР А.П.Ванічаў, акадэмік АН СССР М.А.Старыковіч і член-карэспандэнт. БССР А.В.Лыкаў
чэрвень 1973 г., г.Мінск, Фотатэка ІЦМА Акадэміі навук БССР
12. Арх. №0-099685 Выступленне дырэктара НДІ цепла- і масаабмену АН БССР акадэміка АН БССР А.В.Лыкава на выязной сесіі бюро аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР
чэрвень 1973 г., г.Мінск, Фотатэка ІЦМА Акадэміі навук БССР