Дакументальная выстава ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, прысвечаная 105-годдзю з дня адкрыцця і пачатку дзейнасці тэатра
8 верасня 2025 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адкрыў выставу «Тэатру прысвячаецца».
З нагоды адкрыцця 106-га сезона ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы і надыходзячага 105-годдзя з дня яго адкрыцця і пачатку дзейнасці 8 верасня 2025 года была адкрыта сумесная выстава тэатра і НАРБ. На цэлы месяц тэатр адкрывае ў сваіх сценах музей, галоўнымі экспанатамі стануць найбольш цікавыя дакументы, звязаныя з гісторыяй развіцця Купалаўскага тэатра і з яго станаўленнем як першай сцэны краіны. Усе матэрыялы паказаны публіцы ўпершыню. Гэта – унікальны праект вялікай значнасці, і кожны глядач мае магчымасць дакрануцца да больш чым стогадовай гісторыі найстарэйшага беларускага тэатра. Даведацца пра тое, якія спектаклі паказвалі на Купалаўскай сцэне некалькі дзесяцігоддзяў таму, пра дзейнасць тэатра ў гады Вялікай Айчыннай вайны і не толькі, вы зможаце з дапамогай рэдкіх дакументаў ХХ стагоддзя.
Ці ведаеце вы, што пра сябе ў аўтабіяграфіі пісаў вядомы артыст Уладзімір Уладамiрскi? А што пра Купалаўскі тэатр казалі пасля выступу ў Крамлёўскім тэатры ў Маскве? А якімі словамі калегі характарызавалі легендарную Стэфанію Станюту?
НАРБ упершыню прадстаўляе на выставе ўнікальныя архіўныя дакументы: Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні 1 – га Беларускага дзяржаўнага тэатра ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; спісы прадстаўленых да ўзнагароджання ў 1940 г. работнікаў мастацтва БССР; асабісты лісток па ўліку кадраў і творчая характарыстыка С.М.Станюты; асабісты лісток і аўтабіяграфія народнага артыста БССР У.I.Уладамірскага (Малейка); справаздачы аб рабоце 1-га Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга драматычнага тэатра ў 1942 г.; Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета 1955 г. аб прысваеннi Беларускаму дзяржаўнаму ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга драматычнаму тэатру імя Янкі Купалы найменні «Акадэмічны»; пратаколы пасяджэнняў Прэзідыума ЦК КПБ, справаздачы аб рабоце, а таксама рэпертуар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы за розныя гады; Пратакол пасяджэння Бюро ЦК КП(б) Беларусі аб выступленні тэатра імя Янкі Купалы ў Крамлёўскім тэатры ў Маскве ў сакавіку 1960 г.; іншыя дакументы.
![]() |
| 1. Адкрыццё выставы ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы |
![]() |
| 2. З прывітальным словам выступае Генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра А.В.Шастакоў |
![]() |
| 3. З прывітальным словам выступае дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк |
![]() |
| 4. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк уручае Генеральнаму дырэктару Купалаўскага тэатра А.В.Шастакову копіі архіўных дакументаў і выданні архіва |
![]() |
| 5. Наведвальнікі знаёмяцца з архіўнымі дакументамі на выставе |
![]() |
| 6. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай удзельнікаў мерапрыемства |
![]() |
| 7. На выставе архіўных дакументаў |
![]() |
| 8. Архіўныя дакументы і музейныя экспанаты на выставе |
![]() |
| 9. Архіўныя дакументы і музейныя экспанаты на выставе |
![]() |
| 10. Архіўныя дакументы і музейныя экспанаты на выставе |
![]() |
| 11. Архіўныя дакументы і музейныя экспанаты на выставе |










