Аб урачыстым зборы калектыва ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» з нагоды звальнення дырэктара А.П.Куракова

У сувязі са звальненнем дырэктара А.П.Куракова, 05.09.2025 ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» адбыўся ўрачысты сход калектыву.

У сходзе прыняў удзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, і намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў.

У сваім выступленні перад калектывам, А.Л.Воінаў даў высокую ацэнку рабоце А.П.Куракова на пасадзе дырэктара, і ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў Падзяку Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства Рэспублікі Беларусь.

Завяршаючы сход, А.П.Куракоў выказаў калектыву падзяку за падтрымку і высока ацаніў работу сваіх калег.

 

1. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў падчас выступлення перад калектывам.
2. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў уручае Падзяку А.П.Куракову.
3. Дырэктар установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» А.П.Куракоў падчас свайго заключнага звароту да калектыву.