Прысвячэнне ў архівісты – 2025
5 верасня 2025 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусі (далей — НАРБ) адбылося ўрачыстае мерапрыемства — прысвячэнне ў архівісты маладых спецыялістаў 2025 года выпуску. У рэспубліканскія архіўныя ўстановы на пасады архівістаў, навуковых супрацоўнікаў і інжынераў-праграмістаў прыйшлі 30 хлопцаў i дзяўчат, для якіх праца ў архіве стала першым месцам працы.
Мерапрыемства пачалося з інтэрактыўнага квэста-экскурсіі, падчас якога маладыя спецыялісты пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіўных устаноў: камплектаваннем, забеспячэннем захаванасці дакументаў, іх аблічбоўкай, выкарыстаннем і сістэмай навукова-даведачнага апарата. Хлопцы лёгка справіліся з заданнямі па кожным кірунку працы.
У наступнай частцы прысвячэння архівісты пазнаёміліся з кіраўнікамі рэспубліканскіх архіўных устаноў (далей — РАУ), якія прадставілі свае архівы. Перад маладымі спецыялістамі выступілі: дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк; дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакоў; дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) А.М.Ганчар; намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Р.С.Жалнеркевіч; дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Е.Рыбакоў; намеснік дырэктара Беларускага цэнтра цыфравізацыі архіўнай дзейнасці А.А.Паплеўка; намеснік дырэктара Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь С.I.Мязга і галоўны рэдактар часопіса «Архівы і справаводства» В.В.Адамчык.
Пасля гэтага адбылося фатаграфаванне маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам галіны, дырэктарамі РАУ, ганаровымі гасцямі.
У асноўнай частцы мерапрыемства з дакладам «Аб стане архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь у 2025 годзе» выступіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі БеларусьА.Л.Воінаў. Ён адзначыў дынаміку росту асноўных паказчыкаў у галіне, падрабязна спыніўся на пытанні выкарыстання архіўных дакументаў. Важнае месца ў дакладзе дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству было адведзена пытанню ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы архіўных устаноў. У заключэнне А.Л.Воінаў інфармаваў прысутных аб працы з моладдзю, якая праводзіцца ў галіне. Ён падкрэсліў важнасць аказання ўсямернай падтрымкі маладых спецыялістаў і ўключэння іх у грамадска-культурнае жыццё архіўных устаноў.
Загадчык арганізацыйнага аддзела Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Ж.У.Сівец у сваім выступе распавяла пра ролю прафсаюзаў у абароне правоў працоўных і заклікаў маладых спецыялістаў актыўна ўдзельнічаць у грамадскіх мерапрыемствах. Таксама выпускнікам 2025 г. былі ўручаны членскія прафсаюзныя білеты.
Кіраўнік Упраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Шэндзік павіншаваў рабят з важнай і знакавай падзеяй у іх жыцці – уступленнем на прафесійны шлях, а таксама падкрэсліў значнасць і важнасць удзелу моладзі ў грамадскім жыцці калектываў устаноў і галіны ў цэлым.
З сказанымі на дарогу словамі да маладых архівістаў звярнуліся дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, д.г.н., прафесар А.Г.Каханоўскі і прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, к.г.н., дацэнт А.I.Корсак.
З словам у адказ ад маладых спецыялістаў выступіў архівіст аддзела публікацый М.Л.Трубіла. Яна падзякавала прысутным за падтрымку, адзначыла моцны дух архівістаў. Марыя Леанідаўна падкрэсліла вялікую адказнасць, якая ўскладзена на архівістаў у справе захавання гістарычнай Памяці і справядлівасці.
Усім удзельнікам прысвячэння былі ўручаны памятныя падарункі ад кіраўніцтва архіўнай галіны, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і банка «БелВЭБ».
Культурнае суправаджэнне мерапрыемства забяспечылі педагогі і вучні падшэфнай НАРБ сярэдняй школы №77 імя Д.М.Карбышава.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і нефармальнай абстаноўцы. Пасвячэнне ў архівісты стала добрай традыцыяй галіны. Чакаем новых маладых спецыялістаў у архіўныя ўстановы нашай рэспублікі.
![]() |
| Агульнае фота ўдзельнікаў урачыстага пасвячэння ў архівісты 2025 года |
![]() |
| Праходжанне маладымі спецыялістамі квэста-экскурсіі |
![]() |
| Маладыя спецыялісты НАРБ з дырэктарам А.К.Дзямянюком |
![]() |
| Маладыя спецыялісты БелЦЦАД з намеснікам дырэктара А.А.Паплеўкам |
![]() |
| Госці і ўдзельнікі ўрачыстага пасвячэння ў архівісты 2025 года |
![]() |
| Маладыя спецыялісты 2025 года |
![]() |
| Выступленне А.Л.Воінава |
![]() |
| Выступленне А.Г.Каханоўскага |
![]() |
| Выступ Ж.У.Сівец |
![]() |
| Выступленне С.М.Шэндзіка |
![]() |
| Выступленне А.І Корсак |
![]() |
| Уручэнне памятных падарункаў |
![]() |
| Музычны падарунак ад педагогаў і вучняў СШ № 77 |
![]() |
| Музычны падарунак ад педагога СШ № 77 |













