У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці адбылося пасвячэнне ў архівісты

1 жніўня 2025 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці адбылося ўрачыстае пасвячэнне маладых спецыялістаў у архівісты.

Мерапрыемства пачалося з уступнага слова дырэктара архіва Юліі Рамашкі, у якім яна расказала аб гісторыі архіва і этапах яго станаўлення, аб асноўных напрамках работы і перспектывах развіцця архіўнай галіны.

З пажаданнем да маладога пакалення звярнулася начальнік аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў архіва Таццяна Слуцкая, якая больш за трыццаць гадоў прапрацавала ў архіўнай галіне. Таццяна Міхайлаўна адзначыла унікальнасць прафесіі архівіста, якая дазваляе сутыкнуцца з сапраўднымі дакументальнымі крыніцамі – сведкамі гістарычнай памяці пакаленняў.

Далей ужо па традыцыі адбылося прысвячэнне маладых спецыялістаў у архівісты. Ім было прапанавана прайсці выпрабаванні, адказваючы на пытанні па гісторыі і архівазнаўстве, з чым яны бліскуча справіліся.

У знак адданасці абранай прафесіі ўсе прысвечаныя супрацоўнікі вымавілі «Клятву архівіста», паабяцаўшы прыкласці ўсе намаганні для прымнажэння дакументальнай спадчыны Міншчыны і зрабіць усё, каб назапашаныя нашымі папярэднікамі веды маглі паслужыць на карысць грамадства і дзяржавы.

У завяршэнні пасвячэння наваяўленыя архівісты атрымалі граматы архівіста і памятныя падарункі.

Таксама начальнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Крысціна Бабровіч азнаёміла архівістаў з унікальнымі архіўнымі дакументамі, якія захоўваюцца ў фондах архіва, і з выданнямі, падрыхтаванымі супрацоўнікамі архіва.

 

1. Тэкст «Клятвы Архівіста»
2. Маладыя спецыялісты падчас выпрабаванняў
3. Маладыя спецыялісты падчас выпрабаванняў
4. «Клятва архівіста»
5. Граматы архівіста і памятныя падарункі для маладых спецыялістаў
6. Экскурсія для маладых спецыялістаў
7. Экскурсія для маладых спецыялістаў
8. Экскурсія для маладых спецыялістаў
9. Агульнае фота
10. Агульнае фота