Аб правядзенні на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» штогадовага семінара для ідэалагічных работнікаў Магілёўскай вобласці
31 ліпеня 2025 года на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшоў штогадовы семінар для ідэалагічных работнікаў вобласці «Увекавечанне памяці загінуўшых пры абароне Айчыны і генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вопыт і задачы ідэалагічнай вертыкалі».
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі аддзелаў (сектараў) ідэалагічнай работы і па справах моладзі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, адказныя за вядзенне пытанняў па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб «Вікру», архівісты.
Падчас мерапрыемстваў яго ўдзельнікі з экскурсіяй наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў і складам архіўных фондаў. Потым гасцям была прадэманстравана банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», прысвечаная гісторыі Магілёва перыяду Вялікай Айчыннай вайны: абароне горада, акупацыі і генацыду беларускага народа, вызваленню ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і пасляваеннаму аднаўленню абласнога цэнтра.
У чытальнай зале ўдзельнікам семінара расказалі пра віды і спецыфіку працы архіва. Завяршылася экскурсія ў актавай зале выставай дакументаў з фонду «Магілёўская абласная камісія садзейнічання ў рабоце надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і ўліку прычыненага імі ўрону па Магілёўскай вобласці». Прадстаўленыя дакументы ілюструюць нанесеную за гады Вялікай Айчыннай вайны эканамічную шкоду і ахвяры сярод мірнага насельніцтва. Гэтыя лічбы і факты з’яўляюцца сведчаннем таго кошту, які заплацілі жыхары Магілёўшчыны за вызваленне ад нацысцкай акупацыі.
У знак падзякі за гасціннасць намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Юлія Залога і намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб «Віккру» Ала Казючыц уручылі дырэктару ўстановы Святлане Шараевай кнігу Мікалая Барысенкі «Буйніцкае поле: «Застацца і памерці…» і 18-ы выпуск Магілёўскага пошукавага весніка, прысвечанага 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Выданні папоўняць бібліятэчны фонд архіва і будуць даступны карыстальнікам чытальнай залы.
![]() |
| 1. Агульнае фота ўдзельнікаў семінара |
![]() |
![]() |
| 2-3. Падчас экскурсіі ў архівасховішча |
![]() |
![]() |
![]() |
| 4-6. Азнаямленне з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся» |
![]() |
![]() |
| 7-8. Уручэнне кніг дырэктару ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» С.Л. Шараевай |
![]() |
| 9. Уступнае слова намесніка начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Ю.А.Залога падчас адкрыцця семінара |
![]() |
| 10. Падораныя архіву кнігі ў чытальнай зале |









