Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў на адкрыцці выставы «Глядзі і памятай…» у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь»
5 ліпеня 2025 г.у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» адбылося адкрыццё выставы «Глядзі і памятай…», прымеркаванай да 40-годдзя выхаду фільма Элема Клімава «Ідзі і глядзі».
Выставачны праект быў падрыхтаваны сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Музеем гісторыі беларускага кіно, філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. З фондаў БДАКФФД быў прадстаўлены фрагмент кінастужкі «Апавяданне пра фільм «Ідзі і глядзі» 1985 г., прысвечаную гісторыі стварэння фільма, які быў прадэманстраваны падчас адкрыцця.
Экспазіцыя выставы прадстаўлена фатаграфіямі, зробленымі падчас здымак, рукапісамі сцэнарыяў, афішамі.
Падчас адкрыцця выставы з прывітальным словам выступілі – дырэктар БДАКФФД Андрэй Мікалаевіч Ганчар, дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь» Дзмітрый Сяргеевіч Вільтоўскі, загадчык аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства Антаніна Аляксееўна Карпілава, кіназнавец, член Прэзідыума Беларускага Саюза кінематаграфістаў Валянціна Аляксееўна Сцяпанава.
Выстаўка будзе працаваць з 5 ліпеня па 5 жніўня 2025 г.у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь».
![]() |
| 1. Выстава «Глядзі і памятай…», да 40-годдзя фільма «Ідзі і глядзі», 2025 г. |
![]() |
| 2. Адкрыццё выставы «Глядзі і памятай…» у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь», 5 ліпеня 2025 г. |
![]() |
| 3. Фрагмент экспазіцыі выстаўкі «Глядзі і памятай…» у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь», 5 ліпеня 2025 г. |
![]() |
| 4. Фрагмент экспазіцыі выстаўкі «Глядзі і памятай…» у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь», 5 ліпеня 2025 г. |
![]() |
| 5. Паказ фрагмента фільма з фондаў БДАКФФД для адкрыцця выстаўкі «Глядзі і памятай…» у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь», 5 ліпеня 2025 г. |




