Баранавічы – Горад працоўнай славы 1941-1945 гг.
Саветам кіраўнікоў дзяржаў СНД 26 чэрвеня 2025 г. прынята рашэнне аб прысваенні горадзе Баранавічы ганаровага звання Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Горад працоўнай славы 1941–1945 гг». за значны ўклад у дасягненне Перамогі, забеспячэнне бесперабойнай вытворчасці ваеннай і грамадзянскай прадукцыі на гарадскіх прадпрыемствах у гады вайны. Такі статус надаецца ўпершыню, першымі гарадамі ў Беларусі сталі Баранавічы і Орша.
2 ліпеня 2025 г. супрацоўнікі дзяржархіва прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці манументальнай скульптуры – памятнай стэлы ў гонар прысваення г.Баранавічы ганаровага звання.
На фота: Урачыстае адкрыцце памятнай стэлы ў гонар прысваення г.Баранавічы ганаровага звання