Віртуальная выстава дакументаў «Масты – жамчужына Прынёмання», падрыхтаваная Дзяржаўным архівам Гродзенскай вобласці ў рамках рэалізацыі віртуальнага выставачнага праекта «Гарады Беларусі»
У рамках рэалізацыі віртуальнага выставачнага праекта «Гарады Беларусі» Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці падрыхтаваў выставу «Масты – жамчужына Прынёмання». У дадзенай выставе прадстаўлены дакументы з фондаў архіва, якія адлюстроўваюць факты з гісторыі горада Масты, яго эканамічнае і культурнае развіццё.