Аб правядзенні ІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог: Ад Вялікай Перамогі да мірнага жыцця: да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне»
22 мая 2025 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ) адбылася ІV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архіўны дыялог: Ад Вялікай Перамогі да мірнага жыцця: да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся: дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, намеснiк дырэктара НАРБ А.А.Стуканава, дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей — БДУ), д.г.н., прафесар А.Г.Каханоўскі, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, к.г.н., дацэнт В.Л.Лакіза.
На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады выканаўчага дырэктара Фонда садзеяння актуальным гістарычным даследаванням «Историческая память» Н.У.Селюкінай («Мемориализация в Литовской ССР памяти жертв нацистской оккупации 1941—1944 гг. в первые послевоенные десятилетия: примеры и значение»), дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, к.с.н., дацэнта М.Л.Мысліўца («Историческая память о Великой Отечественной войне в зеркале социологии»).
Праца канферэнцыі была арганізавана ў чатырох секцыях: «Архіўная справа на Беларусі ў ХХ—ХХІ стст.: гісторыя, методыка, практыка», «Крыніцазнаўчы патэнцыял дакументаў па навейшай гісторыі Беларусі і дзяржаў постсавецкай прасторы (першая палова ХХ ст.)», «Вялікая Айчынная вайна ў адлюстраванні гістарычных крыніц», «Архіўныя дакументы як крыніца вывучэння гістарычных падзей (1944—2000-я гг.)».
У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх (НАРБ, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, Нацыянальны гістарычны архіў у г.Гродна), абласных (Дзяржаўны архіў Віцебскай, Брэсцкай, Магілёўскай абласцей), занальных (Занальны дзяржаўны архіў ў г.Глыбокае) архіўных устаноў, устаноў вышэйшай адукацыі (БДУ, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай, Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), Акадэміі адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Інстытут гісторыі i Інстытут сацыялогіі), Віцебскага кадэцкага вучылішча, Цэнтральнага Дома афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Міжнародны складнік пляцоўкі — даследчыкі Вышэйшай школы грамадскіх навук Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага, Самарскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Самарскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага ўніверсітэта, Дзяржаўнага архіва Пскоўскай вобласці, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Карэлія, Фонда садзеяння актуальным гістарычным даследаванням «Историческая память». Усяго ў канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 50 чалавек.
Па выніках канферэнцыі запланавана выданне зборніка артыкулаў.
Шчыра дзякуем усім удзельнікам і гасцям навуковага форуму!
![]() |
1. Прывітальнае слова дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава |
![]() |
2. Прывітальнае слова намеснiка дырэктара НАРБ А.А.Стуканавай |
![]() |
3. Прывітальнае слова дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі, к.г.н., дацэнта В.Л.Лакізы |
![]() |
4. Прывітальнае слова дэкана гістарычнага факультэта БДУ, д.г.н., прафесара А.Г.Каханоўскага |
![]() |
5. Выступленне выканаўчага дырэктара Фонда садзеяння актуальным гістарычным даследаванням «Историческая память» Н.У.Селюкінай |
![]() |
6. Выступленне дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, к.с.н., дацэнта М.Л.Мысліўца |
![]() |
7. Пленарнае пасяджэнне канферэнцыi |
![]() |
8. Зборнікі артыкулаў «Архіўны дыялог» |