Аб дэманстрацыі выставы архіўных дакументаў у Віцебскім кадэцкім вучылішчы ў дні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
8 мая 2025г. юнакам і дзяўчатам, якія навучаюцца ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы, была прадстаўлена банэрная выстава дакументаў «Воронка в воронку, издолблена и исковеркана эта земля…», падрыхтаваная Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці. У ходзе мерапрыемства кадэты былі азнаёмлены з комплексам дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, якія апавядаюць пра падзеі на Віцебшчыне, звязаныя з вызваленнем яе тэрыторыі, аднаўленнем мірнага жыцця і святкаваннем 9 мая 1945года. Экспанаванне выставы падоўжылася па 12 мая 2025г. і было ўключана ў праграму святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
![]() |
Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва Віцебскай вобласці Уладзімір Каханка прадстаўляе Віцебскім кадэтам выставу дакументаў «Варонка ў варонку, выдзеўбаная і перакручаная гэтая зямля..». |