У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь апублікавана навукова-папулярнае выданне з серыі «Партызанскі архіў»

У рамках планавай работы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на 2025 год убачыла свет другая ў гэтым годзе кніга з серыі «Партызанскі архіў» – «Жанчыны ў партызанскім руху Беларусі».

Выданне падрыхтавана пры падтрымцы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 2024 годзе быў дадзены старт выдавецкаму праекту «Партызанскі архіў», накіраванаму, у першую чаргу, на моладзевую аўдыторыю. Было выдадзена дзве кнігі – «Выяўленчая творчасць партызан» і «Дакументы па гісторыі партызанскага руху».

У кнізе «Жанчыны ў партызанскім руху Беларусі» распавядаецца пра ролю жанчын у партызанскім руху Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, смеласць і адвага, дабрыня і клопат якіх адыгралі немалаважную ролю ў справе агульнай Перамогі.

Выданне апублікавана як сацыяльна значны праект і прымеркавана да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Яно распаўсюджваецца ў сетцы кнігарняў у Беларусі, Расіі і Казахстане.

На фота: Вокладка кнігі «Жанчыны ў партызанскім руху Беларусі»