Аб дэманстрацыі Занальным дзяржаўным архівам у г. Навагрудку дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ва ўстановах адукацыі горада

Напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне з 21 па 25 красавіка 2025 г. установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» арганізаваны паказы дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ва ўстановах адукацыі г.Навагрудка.

Тэматычныя кіналекторыі прайшлі ў сярэдніх школах №1, 3, 4, 5, 7, гімназіі №1, спецыяльнай школе-інтэрнат, Навагрудскім дзяржаўным каледжы. У Навагрудскім дзяржаўным каледжы тэхналогій і бяспекі адбылося сумесна арганізаванае мерапрыемства з прэзентацыяй дакументальнай выставы «Выстаялі і перамаглі», а таксама дэманстрацыяй фільма. Гэтыя матэрыялы дазволілі навучэнцам адчуць усю трагедыю і веліч подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На фота: Падчас паказаў дакументальнага фільма.