Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у адзіным дні адчыненых дзвярэй у Беларускім дзяржаўным універсітэце
26 красавіка 2025 года адбыўся адзіны дзень адчыненых дзвярэй у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прадставіў установу на гістарычным факультэце БДУ.
Абітурыенты атрымалі магчымасць пазнаёміцца з асаблівасцямі работы ў дзяржархіве, паразмаўляць з архівістамі і атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні. Таксама ўсе жадаючыя маглі ўбачыць зборнікі і банэрныя выставы, падрыхтаваныя па дакументах дзяржархіва.
![]() |
1-3: Падчас мерапрыемства |
![]() |
![]() |