Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы інфармацыйнай пляцоўцы «Флёраў»

25 красавіка 2025 г. заг. аддзелам выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы Нікуліна Марыя прыняла ўдзел у адкрытай інфармацыйнай пляцоўцы «Флёраў», прымеркаванай да 120-й гадавіны з дня нараджэння Івана Андрэевіча Флёрава, камандзіра легендарнай «Кацюшы», якая адбылася ў Ваенна-гістарычным музеі імя Героя Савецкага Саюза К.С.Заслонава.

У інфармацыйнай пляцоўцы прынялі ўдзел навучэнцы і выкладчыкі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №20 г.Оршы імя І.А.Флёрава», студэнты і выкладчыкі Аршанскага каледжа ВДУ імя П.М.Машэрава, супрацоўнікі Ваенна-гістарычнага музея імя Героя Савецкага Саюза Оршы К.С.Заслонава, Музея гісторыі і культуры горада Оршы.

Падчас мерапрыемства прагучалі даклады аб абароне Оршы летам 1941 года, распрацоўцы і ўкараненні сістэмы рэактыўных мінамётаў БМ-13 ва ўзбраенні Чырвонай арміі, жыцці і подзвігу Івана Андрэевіча Флёрава, захаванні памяці пра героя ў нашы дні: узвядзенні мемарыяла «За нашу Савецкую Радзіму!», найменні вуліцы і навучальнай установы ў яго гонар.

У ліпені 1941 года баявымі залпамі па нямецка-фашысцкіх захопніках у паласе Заходняга фронту батарэя І.А.Флёрава абвясціла свету аб наяўнасці ў Чырвонай арміі новай, магутнай зброі. 14 ліпеня – афіцыйная дата першага баявога залпу «Кацюшы» па чыгуначным вакзале станцыі Орша.

Вялікая Айчынная вайна выявіла мноства моцных духам людзей, герояў фронту і тылу, якія праявілі мужнасць, адвагу, самаахвяраванне. Аддаючы належнае ўсім, хто ўнёс уклад у Перамогу, мы памятаем аб каласальных ахвярах, панесеных у агні Другой сусветнай вайны. Нічым не ацаніць і не папоўніць панесеныя ахвяры. Ва ўдзячнай памяці народнай вечна будуць жыць імёны герояў, якія загінулі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.

 

1. Інфармацыйная пляцоўка «Флёраў». Даклады выступоўцаў аб абароне Оршы летам 1941 года
2. Інфармацыйная пляцоўка «Флёраў». Даклады выступоўцаў аб распрацоўцы і ўкараненні сістэмы рэактыўных мінамётаў БМ-13 ва ўзбраенні Чырвонай арміі, жыцці і подзвігу Івана Андрэевіча Флёрава, захаванні памяці пра героя ў нашы дні: узвядзенні мемарыяла «За нашу Савецкую Радзіму!»