Прагляд дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» студэнтамі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны

24 красавіка 2025г. напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне праведзена інфармацыйнае мерапрыемства з праглядам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для студэнтаў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Перад пачаткам прагляду загадчыца аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» Алена Бондарава правяла лекцыю аб генацыдзе беларускага народа, значэнні архіўных дакументаў для вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

 

А.М.Бондарава са студэнтамі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны