Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў нацыянальнай кінапрэм’еры дакументальных фільмаў «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Чырвоная зорка»

24 красавіка 2025 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны Магілёўскай вобласці» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Гэта павінен убачыць кожны беларус» наведалі паказ дакументальных фільмаў у магілёўскім кінатэатры «Чырвоная зорка».

Прысутным былі прадэманстраваны два дакументальныя фільмы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны – «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі», якія былі падрыхтаваны Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм», па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Гэтыя фільмы, створаныя з мэтай захаваць памяць аб ахвярах генацыду беларускага народа, стануць важным укладам у культурную спадчыну краіны і напамінам аб неабходнасці памятаць і асэнсоўваць мінулае.

Гледачы змаглі на свае вочы зірнуць на трагічныя сюжэты з гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Фільмы дэманструюць факты гвалту і забойстваў мірнага насельніцтва, аб знішчэнні цэлых вёсак, памяць аб якіх яшчэ трэба будзе аднавіць.

 

1. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў фае кінатэатра «Чырвоная зорка» перад паказам дакументальных фільмаў «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі».
2. Застаўка да кінапрагляду дакументальных фільмаў «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў магілёўскім кінатэатры «Чырвоная зорка».