Аб правядзенні экскурсіі для работнікаў Магілёўскай абласной арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі і акцыі «Архівы-школе» 18 красавіка 2025 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі работнікі Магілёўскай абласной арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Да ўвагі работнікаў былі прадстаўлены архіўныя выстаўкі «Абарона Магілёва», «Партызанская памяць», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», фонд асабістага паходжання І.А.Ціханаў

Загадчык аддзела Т.У.Шэўчык і вядучы архівіст С.М.Брузгіна азнаёмілі гасцей з прадстаўленымі на выставе архіўнымі дакументамі з фондаў Бабруйскага абласнога камітэта КПБ, Калекцыі дакументаў удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай, Вялікай Айчыннай войн, сацыялістычнага будаўніцтва, Герояў Сацыялістычнай Працы Магілёўскай вобласці, асабістага паходжання І.А.Ціханава, перыядычнымі выданнямі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі вобласці, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Таксама для гасцей была арганізавана экскурсія па архівасховішчу, падчас якой загадчык аддзела С.В.Барцулёва расказала аб гісторыі стварэння, рабоце архіва, аб рэжымах захоўвання дакументаў, аб складзе дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве.

У завяршэнні экскурсіі работнікі прафсаюза наведалі музейную экспазіцыю па гісторыі партыйнага архіва.

 

1. Работнікі знаёмяцца з архіўнымі выставамі.
2. Экскурсія ў архівасховішча.
3. Работнікі ў музейным пакоі знаёмяцца з экспанатамі.