Аб удзеле работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у мерапрыемстве да Дня памяці ахвяр Хатыні
22 сакавіка 2025 года работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) у складзе дэлегацыі ад архіўнай галіны прынялі ўдзел у памятных мерапрыемствах, прысвечаных Хатынскай трагедыі. Супрацоўнікі архіва ўсклалі кветкі і ўзялі ўдзел у мітынгу.
Даведачна: 22 сакавіка 1943 г. фашысцкія карнікі спалілі беларускую вёску Хатынь і яе мірных жыхароў – 149 чалавек, 75 з якіх былі дзецьмі. У знішчэнні вёскі прынялі ўдзел паліцэйскія 118-га ўкраінскага шутцманшафт батальёна і падраздзяленне асаблівай каманды СС Дырлевангера. У Рэспубліцы Беларусь у 2024…2025 г. адбыліся два судовыя працэсы над вайскоўцамі 118-га батальёна – У.Катруком і К.Смоўскім.
НАРБ захоўвае дакументы аб знішчэнні Хатыні і актыўна іх уводзіць у навуковы абарот. Ужо апублікавана 13 зборнікаў дакументаў аб трагедыі беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Напярэдадні Дня памяці ахвяр Хатыні НАРБ падрыхтаваў віртуальную выставу дакументаў «Хатынь. Памятаем і не забудзем», азнаёміцца з якой можна па спасылцы.
![]() |
1. Дэлегацыя ад архіўнай галіны на ўскладанні кветак у Мемарыяльным комплексе «Хатынь» |
![]() |
2. Дэлегацыя ад архіўнай галіны на ўскладанні кветак у Мемарыяльным комплексе «Хатынь» |
![]() |
3. Ускладанне кветак у Мемарыяльным комплексе «Хатынь» |
![]() |
4. Дэлегацыя ад архіўнай галіны на ўскладанні кветак у Мемарыяльным комплексе «Хатынь» |