Адзіны дзень інфармавання ў БДАМЛМ і БДАНТД напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
14 сакавіка 2025 года напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які святкуецца 15 сакавіка, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей – БДАНТД) адбыўся адзіны дзень інфармавання на тэму «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – прававы падмурак адзінства і росквіту беларускага народа».
Мерапрыемства было арганізавана з мэтай павышэння прававой культуры работнікаў БДАМЛМ і БДАНТД, а таксама тлумачэння ключавых палажэнняў Асноўнага Закона краіны.
Перад прысутнымі выступіў дацэнт кафедры дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, магістр дзяржаўнага кіравання, кандыдат юрыдычных навук А.В.Гулякевіч. У сваім паведамленні ён падрабязна асвятліў наступныя пытанні:
• Гісторыя распрацоўкі і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
• Асноўныя прынцыпы канстытуцыйнага ладу Беларусі.
• Правы і свабоды грамадзян, замацаваныя ў Канстытуцыі.
• Роля Канстытуцыі ў забеспячэнні адзінства і працвітання беларускага народа.
• Змяненні і дапаўненні, унесеныя ў Канстытуцыю па выніках рэспубліканскага рэферэндуму.
У завяршэнне мерапрыемства работнікі БДАМЛМ і БДАНТД мелі магчымасць задаць лектару пытанні, якія цікавяць, і атрымаць кваліфікаваныя адказы.
Кіраўніцтва БДАМЛМ віншуе ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь З Днём Канстытуцыі і жадае міру, дабра і працвітання!
![]() |
1. Работнікі БДАМЛМ і БДАНТД падчас правядзення Адзінага дня інфармавання |
![]() |
2. А.В.Гулякевіч падчас выступу |