Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у круглым стале «Краязнаўчы рух на Полаччыне: вопыт, дасягненні і вынікі»
13 сакавіка 2025 г. у канферэнц-зале Музея беларускага кнігадрукавання па ініцыятыве Краязнаўчага музея, філіяла Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбыўся круглы стол «Краязнаўчы рух на Полаччыне: вопыт, дасягненні і магчымасці», прысвечаны 100-годдзю Полацкага краязнаўчага таварыства.
У круглым стале з дакладамі прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці:
Бондарава А.М. «Фонды асабістага паходжання як крыніца вывучэння рэгіянальнай гісторыі»;
Буевіч Т.В. «Малая гісторыя (краязнаўства) і архівы на сучасным этапе: асаблівасці работы з архіўнымі дакументамі ў рамках аховы персанальных дадзеных і асабістых сакрэтаў грамадзян»;
Карпекін К.Р. «Фотафіксацыя помнікаў архітэктуры горада Полацка ў канцы 1970-х – пачатку 1990-х гг. краязнаўцам і мастаком А. І. Мемусам»;
Мясаедава С.М. «Мікалай Антонавіч Рыбіцкі: новае імя ў савецкім краязнаўстве».