Сумесныя вучэнні па грамадзянскай абароне ў БДАМЛМ і БДАНТД
25 лютага 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей – БДАНТД) былі праведзены сумесныя комплексныя мерапрыемствы па грамадзянскай абароне, прымеркаваныя да Дня грамадзянскай абароны.
Мэтай вучэнняў стала адпрацоўка дзеянняў работнікаў у надзвычайных сітуацыях, павышэнне ўзроўню падрыхтаванасці да аператыўнага рэагавання, забеспячэнне бяспекі супрацоўнікаў і захаванання архіўных фондаў, ацэнка стану і гатоўнасці грамадзянскіх фарміраванняў грамадзянскай абароны (далей — ГФГА).
У сваім выступе дырэктар БДАНТД Андрэй Пятровіч Куракоў падрабязна распавёў пра сучасныя сродкі індывідуальнай абароны і прадэманстраваў прысутным прынцып працы і правілы выкарыстання самавыратавальніка «ШАНС – Е» і процігаза. У межах тэарэтычнай часткі адбыўся паказ навучальнага фільма аб правілах выкарыстання вогнетушыцеляў, падрыхтаванага МНС Рэспублікі Беларусь. Дырэктар БДАМЛМ Алена Аляксандраўна Макаранка распавяла пра асаблівасці арганізацыі грамадзянскай абароны ў БДАМЛМ.
Падчас трэніроўкі была арганізавана практычная адпрацоўка эвакуацыі персаналу з будынка пры ўзнікненні пажару. Работнікі БДАМЛМ і БДАНТД аператыўна і зладжана пакінулі працоўныя месцы, прытрымліваючыся інструкцый, і сабраліся ў вызначаным месцы збору.
Праведзеныя вучэнні і агляд дазволілі праверыць эфектыўнасць распрацаваных планаў эвакуацыі, ацаніць узровень падрыхтоўкі персаналу і падрыхтаванасць ГФГА да дзеянняў у надзвычайных сітуацыях і выявіць напрамкі для далейшага ўдасканалення сістэмы грамадзянскай абароны ў архіўных установах.
![]() |
1. Калектыў БДАМЛМ і БДАНТД падчас сумесных вучэнняў па ГА |
![]() |
2. А.П.Куракоў дэманструе сродкі індывідуальнай абароны |
![]() |
3. Выступ А.А.Макаранка |
![]() |
4. Калектыў БДАМЛМ і БДАНТД падчас прагляду навучальнага фільма |