Аб правядзенні установай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемства ў рамках акцыі «Архівы-школе»
24 лютага 2025 г. супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках праекта «Архівы– школе» правялі азнаямленчую экскурсію навучэнцам 8 класа ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля».
Вядучы архівіст аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Марына Бартноўская распавяла вучням пра гісторыю стварэння архіва і дакументах, якія знаходзяцца ў фондах. Навучэнцы пазнаёміліся з архіўнай працай па фарміраванні, уліку і забеспячэнні захаванасці фонду, а таксама з умовамі захоўвання дакументаў у архівасховішчы. Марына Бартноўская распавяла вучням, пра цікавыя гістарычныя факты – пра тое, як у пачатку ХХ стагоддзя дакументы на захоўванне ў архіў прымалі на вагу – спачатку ў пудах, затым у кілаграмах. У сучасны час архівы папаўняюцца ў адзінках захоўвання. Яна падрабязна адказала на шматлікія пытанні рабят аб прафесіі «архівіст», аб ВНУ, якія падрыхтоўваюць спецыялістаў архіўнай справы, а таксама аб архівах Гомеля і Гомельскай вобласці.
У лабараторыі па рэстаўрацыі архівіст другой катэгорыі Валянціна Чакан распавяла і паказала хлопцам як рамантуюцца архіўныя дакументы.
![]() |
1. Вядучы архівіст Марына Бартноўская расказвае навучэнцам аб захаванасці архіўных дакументаў |
![]() |
2. У лабараторыі архівіст другой катэгорыі Валянціна Чакан паказвае навучэнцам этапы рамонту архіўных дакументаў |
![]() |
3. Навучэнцы 75 школы г.Гомеля |