Акцыя «Архівы – школе» ў занальным дзяржархіве г.Баранавічы працягваецца
20 лютага 2025 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы наведалі навучэнцы 6 класа ДУА «Сярэдняя школа №12 імя Героя Савецкага Саюза І.К.Кабушкіна г.Баранавічы», дзе іх пазнаёмілі з віртуальнай выставай, прысвечанай Герою Савецкага Саюза, ураджэнцу Баранавіцкага раёна І.К.Кабушкіну. У рамках урока архівісты змаглі ўцягнуць моладзь у вывучэнне біяграфіі Героя Савецкага Саюза, што паспрыяла фарміраванню патрыятычных пачуццяў і павагі да подзвігу Героя. У завяршэнні ўрока заг. аддзелам забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў С.І.Лаўрэнцьева перадала копіі рашэнняў мясцовых органаў улады аб увекавечанні памяці Героя Савецкага Саюза І.К.Кабушкіна для папаўнення фондаў школьнага музея.
![]() |
1. Знаёмства з віртуальнай выставай, прысвечанай І.К.Кабушкіну |
![]() |
2. Перадача копій архіўных дакументаў для школьнага музея |
![]() |
3. Аглядная экскурсія па архівасховішчы |