Аб правядзенні з навучэнцамі ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа Мазырскага раёна» тэматычнага ўрока «Афганістан у лёсах нашых землякоў»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 17 лютага 2025 года для навучэнцаў 6,10 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Скрыгалаўская сярэдняя школа Мазырскага раёна» было арганізавана правядзенне тэматычнага ўрока «Афганістан у лёсах нашых землякоў». У ходзе правядзення ўрока юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з падзеямі Афганскай вайны, подзвігамі і гераізмам савецкіх салдат. Архівіст Супоненка Ю.М. азнаёміла навучэнцаў з успамінамі і асабістымі дакументамі ўдзельнікаў ваенных дзеянняў у Афганістане, якія захоўваюцца ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры».

Таксама навучэнцам была прадэманстравана віртуальная выстаўка «Афганістан: без права на забыццё», падрыхтаваная супрацоўнікамі архіўнай установы ў рамках святкавання 36-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

 

1-4. Вучні падчас правядзення ўрока;
5-8. Архівіст Супаненка Ю.М. знаёміць вучняў з успамінамі і асабістымі дакументамі ўдзельнікаў ваенных дзеянняў у Афганістане.