Удзел супрацоўнікаў занальнага архіва ў г.Лідзе ў рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства»

10.01.2025-11.01.2025 супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» ў г.Лідзе: наведалі выставу «Партызаны Беларусі», якую прадставілі ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі выдавецкі дом «СБ. Беларусь сення» і дзяржаўную ўстанову «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь»; азнаёміліся з размешчанай у музеі выставай «З любоўю і падзякай» з 70 падарункаў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку ад працоўных калектываў, паднесеных у перыяд з 2000 па 2024 год, і экспазіцыяй «Вялікі тэатр Беларусі: Гісторыя. Ідэі. Здзяйсненні», якую прадставіў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь у Лідскай дзіцячай школе мастацтваў; наведалі грандыёзны канцэрт «Час выбраў нас».

 

1. Супрацоўнікі архіва падчас наведвання лакацый акцыі «Марафон адзінства».
2. Супрацоўнікі падчас наведвання канцэрта «Час выбраў нас».
3. Супрацоўнікі архіва падчас наведвання лакацый акцыі «Марафон адзінства».