Навагодняе мерапрыемства ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
Новы год – яркае, загадкавае, непаўторнае, дзіўнае свята. Свята з падарункамі, сюрпрызамі і здзяйсненнямі жаданняў.
Напярэдадні самага чароўнага свята ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшло навагодняе святочнае мерапрыемства з удзелам усіх работнікаў. Не абышлося без дзеда Мароза і Снягуркі, якія правялі віктарыну, падрыхтавалі конкурс зімовых загадак, уручылі падарункі работнікам і пакінулі незабыўныя ўражанні і натхненне на парозе Новага года.
Дырэктар архіва Святлана Шараева павіншавала ўсіх з Новым годам, пажадала моцнага здароўя, дабрабыту і добрага святочнага настрою.
![]() |
1. Навагодняе віншаванне дырэктара архіва Святланы Шараевай. |
![]() |
2. Уручэнне падарункаў супрацоўнікам архіва. |
![]() |
![]() |
3-4. Калектыў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці». |