Кіраўнікі і работнікі архіўнай галіны прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»

Кіраўнікі і работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў прынялі ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё!», якую праводзіць з 12 кастрычніка па 12 лістапада Міністэрства лясной гаспадаркі. Мэта акцыі – аднаўленне ветравальна-бураломных участкаў лесу.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктары Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакоў, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар, Беларускага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва Я.А.Макарэнкі, Беларус навукова-тэхнічнай дакументацыі А.П.Куракоў, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў, Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі Д.У.Шаброў, Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь У. Л.Клюйко, выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара часопіса «Архівы і справаводства» В.У.Адамчык, а таксама работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў.

Арганізацыйную падтрымку ажыццявіў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.

На тэрыторыі Дзяржынскага лясніцтва Мінскага лясгаса на плошчы больш за гектар было высаджана каля тысячы сеянцаў елкі.

Архівісты ўнеслі свой уклад у аднаўленне ляснога багацця нашай краіны, усведамляючы адказнасць перад будучымі пакаленнямі.

 

1. Удзельнікі акцыі «Дай лесу новае жыццё!» перад пачаткам работ сабраліся каля будынка Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
2. Уступны інструктаж правялі працаўнікі Дзяржынскага лясніцтва
3. Дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар і Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь В.Л.Клюйко за працай
4. Дырэктары Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі А.П.Куракоў і Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі Д.В.Шаброў высаджваюць сеянцы елкі
5. Удзельнікі акцыі за працай
6. Фота на памяць пасля заканчэння акцыі «Дай лесу новае жыццё!»