Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў 7 и 9 класаў ДУА «Гімназія №10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна».
29 кастрычніка 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», праведзены лекцыя і экскурсія для для навучэнцаў 7 и 9 класаў ДУА «Гімназія №10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна». Пад час лекцыі навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, складам яго дакументаў, убачылі шэраг цікавых спраў. Пад час экскурсіі наведалі выставачную залу, архівасховішча, лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, дзе назіралі за працэсам рэстаўрацыі архіўных спраў, а ў завяршэнне прагледзелі фільм, падрыхтаваны БДАКФФД.
1. Навучэнцы пад час лекцыі. |
2. Наведванне лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў. |
3. Прагляд фільма. |