Архіўны занятак «Асновы працы ў архіве. Работа з дакументамі» для студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці і акцыі «Архівы-школе», 25 кастрычніка Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку наведалі студэнты 2-га курса гістарычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай. Для будучых гісторыкаў праведзены архіўны занятак «Асновы працы ў архіве. Праца з дакументамі».
Наведвальнікі азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: «Звесткі пра сям’ю Петруся Броўкі», «Горад, апалены вайной».
Прагледжаны відэаролік сумеснага праекта АТН і БДАКФФД – «У адкрытым доступе» «МАЗ – МЕН».
У рамках мерапрыемства для наведвальнікаў праведзена аглядная экскурсія па архіве.
На фота: Архіўны занятак для для студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай