Аб завяршэнні курсаў павышэння кваліфікацыі для работнікаў архіваў і служб дакументацыйнага забеспячэння дзяржаўных органаў, іншых арганізацый
З 21 па 25 кастрычніка 2024 г. работнікі архіваў і служб дакументацыйнага забеспячэння дзяржаўных органаў, іншых арганізацый прайшлі павышэнне кваліфікацыі па вучэбнай праграме «Сучасныя тэндэнцыі ў справаводстве і архіўнай справе».
Курсы павышэння кваліфікацыі арганізаваны Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі сумесна з гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на базе факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Лекцыі праводзілі выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адказныя работнікі Дэпартамента па архівах і справаводству, высокакваліфікаваныя спецыялісты рэспубліканскіх архіўных устаноў.
Ад архіўнай галіны з лекцыямі выступілі дырэктар установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы», кандыдат гістарычных навук, дацэнт РЫБАКОЎ А.Я., загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь ШАЎЧЭНКА Т.А.
22 кастрычніка 2024 г. першым намеснікам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству ЛЕДАЎСКОЙ В.А. праведзены круглы стол «Сучасныя выклікі і магчымасці ў галіне кіравання дакументамі і архіўнай справы». На круглым стале абмяркоўваліся надзённыя пытанні дзейнасці архіваў і служб дакументацыйнага забеспячэння арганізацый на сучасным этапе: арганізацыі працы з электроннымі дакументамі, забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, павышэння даступнасці архіўнай інфармацыі, перападрыхтоўкі кадраў.
У рамках курсаў прайшлі навучанне 16 работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый, дзяржаўных архіваў.
Праграма заняткаў мела актуальную тэматыку і асвятляла наступныя пытанні:
– арганізацыя працы архіва арганізацыі і службы дакументацыйнага забеспячэння кіравання;
– нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь і гарантыі права на інфармацыю;
– прававыя праблемы інфармацыйнай бяспекі і адказнасць у праве;
– нарматыўныя прававыя, метадычныя дакументы ў сферы дзейнасці службы дакументацыйнага забеспячэння кіравання і архіва арганізацыі;
– сістэмы электроннага дакументазвароту;
– рашэнні па кіраванні карпаратыўным кантэнтам;
– забеспячэнне архіўнага захоўвання электронных дакументаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый;
– сучасныя тэндэнцыі ў развіцці інфармацыйна-пошукавых сістэм архіўных дакументаў.
У завяршэнні курсаў павышэння кваліфікацыі адбылося падвядзенне вынікаў, загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ ХОДЗІН С.М. і дырэктар БелНДІДАС РЫБАКОЎ А.Я. уручылі слухачам пасведчанні аб павышэнні кваліфікацыі ўстаноўленага ўзору.
Работа па павышэнні кваліфікацыі работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый будзе прадоўжана ў 2025 годзе.
На фота: Агульны фотаздымак удзельнікаў курсаў павышэння кваліфікацыі пасля ўручэння пасведчанняў