Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Кот Алег Мікалаевіч з працоўным візітам у горадзе Бабруйску

24 кастрычніка 2024 года намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Кот Алег Мікалаевіч наведаў з працоўным візітам горад Бабруйск. Наведваючы ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алег Мікалаевіч азнаёміўся з архівам і яго дзейнасцю. Дырэктар архіва Заяц Алена Дзмітрыеўна расказала аб тым, што выканана і што яшчэ трэба выканаць, прадэманстравала набыты ў жніўні 2024 года сканер планшэтны, а таксама перадпраектную дакументацыю па аб’екце «Рэканструкцыя будынка ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» па вуліцы Карла 59 у г.Бабруйску».

 

1-2. Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Кот Алег Мікалаевіч знаёміцца з выставачнымі дакументамі
3. Дырэктар архіва Заяц Алена Дзмітрыеўна дэманструе Алегу Мікалаевічу сканер планшэтны
4. Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Кот Алег Мікалаевіч знаёміцца з перадпраектнай дакументацыяй