Правядзенне трэніроўкі па экстранай эвакуацыі работнікаў НГА Беларусі і БелНДІДАС

26 верасня 2024 г. у Беларусі праходзіць Адзіны дзень бяспекі. Асноўныя задачы мерапрыемства – правядзенне ў арганізацыях навучання работнікаў правільным дзеянням ва ўмовах пажараў і няштатных сітуацый, а таксама дзеянняў па аказанні першай дапамогі, у тым ліку да прыбыцця спецыяльных службаў.

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена трэніроўка па экстраннай эвакуацыі работнікаў архіва і ўстановы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы», а таксама наведвальнікаў чытальных залаў пры спрацоўванні супрацьпажарнай сігналізацыі на імітацыю ўзнікнення пажару ў будынку архіва.

У рамках вучэбнай трэніроўкі адпрацаваны дзеянні пажарных дружын НГА Беларусі і БелНДІДАС.

Трэніроўка прайшла ў штатным рэжыме, пастаўленыя задачы выкананы.

На фота: Пастраенне работнікаў пасля экстранай эвакуацыі