Сход калектыву ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»
16 жніўня 2024 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся працоўны збор калектыва. Асноўным парадкам дня сходу было абмеркаванне мерапрыемстваў, звязаных з падрыхтоўкай дзяцей да новага навучальнага года.
На сходзе выступіла лідэр маладзёжнага руху архіва Вікторыя Рудэнка, якая расказала прысутным аб тым, што 1 – 31 жніўня праходзіць рэспубліканская дабрачынная акцыя «У школу з Добрым сэрцам!». Мэта акцыі: аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі маючым патрэбу шматдзетным, няпоўным сем’ям, а таксама сем’ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, якія адчуваюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года, дзіцячым інтэрнатным установам. Вікторыя Рудэнка заклікала супрацоўнікаў архіва прыняць удзел у зборы канцылярскіх тавараў і школьных прылад.
Таксама на сходзе выступіла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва Святлана Прымакова, якая расказала аб выдзяленні грашовых сродкаў прафсаюзным камітэтам архіва для падрыхтоўкі да школы дзяцей супрацоўнікаў архіва, надаўшы асаблівую ўвагу шматдзетным сем’ям.
На сходзе таксама была ўдзелена вялікая ўвага некаторым пытанням працоўнага заканадаўства. Намеснік дырэктара архіва Андрэй Пятровіч Міцкевіч падрабязна спыніўся на растлумачэнні агульных правілаў, якія датычацца прадастаўлення сацыяльнага водпуску па сямейна-бытавых прычынах.
![]() |
Калектыў архіва на сходзе |
![]() |
Выступленне на сходзе лідэра маладзёжнага руху архіва Вікторыі Рудэнкі |