Аб правядзенні агляднай экскурсіі і лекцыі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту дзіцячай установы развіцця «Астравок ведаў» г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»
8 жніўня 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту дзіцячай установы развіцця «Астравок ведаў» г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» праведзены лекцыя і экскурсія па архіве. Дзеці даведаліся пра гісторыю стварэння архіва, пазнаёміліся з метрычнымі кнігамі і паспрабавалі скласці сваё радавое дрэва, а таксама пісалі пёравымі ручкамі, чыталі аб’яву з газеты «Гродзенскія губернскія ведамасці», а ў завяршэнне наведалі выставачную залу, лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў і архівасховішча.
1. Знаёмства з архіўнымі справамі. |
2. Пісьмо пёравымі ручкамі. |
3. Складанне генеалагічнага дрэва. |