Віртуальная выстава «55 гадоў з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу «Хатынь» (сумесна з мемарыяльным комплексам «Хатынь»)
5 ліпеня 1969 года на месцы вёскі Хатынь быў адкрыты мемарыяльны комплекс «Хатынь». Ён стаў сімвалам трагедыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У памяць сотняў беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і вялізнага ўкладу беларускага народа, які прынёс незлічоныя ахвяры ў імя Перамогі, у студзені 1966 г.ЦК КПБ прыняў рашэнне аб стварэнні ў Лагойскім раёне мемарыяльнага комплексу «Хатынь».
У сакавіку 1967 г.быў аб’яўлены конкурс на стварэнне праекта мемарыяла. У конкурсе перамог калектыў, якi складаўся з архітэктараў Ю.Градава, У.Занковіча i Л.Левіна, а таксама скульптара – Народнага мастак БССР С.Селіханава.
У рамках святочных мерапрыемстваў Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь была падрыхтавана віртуальная выстава, прысвечаная гэтай знамянальнай даце (5 ліпеня).
На выставе прадстаўлены ўнікальныя дакументы з архіўных фондаў «Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі», «Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь», «Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь», «Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па архітэктуры і будаўніцтву».
Выстава «55 гадоў з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу «Хатынь» падрыхтавана сумесна з МК «Хатынь».Аззнаёміцца з выставай можна па спасылке.
Афiша выставы