«Ахвяры вайны»
Падзеі Вялікай Айчыннай вайны наклалі адбітак на кожную беларускую сям’ю. Цяжкасці і пазбаўленні пад нямецкай акупацыяй, доблесная праца ў тыле, раненні і смерць у тыле, партызанскіх атрадах і на фронце неад’емная частка кожнай сямейнай гісторыі.
З нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў адным шэрагу змагаліся як простыя працаўнікі, так і кіраўнікі рознага ўзроўню.
Не стаяў убаку і Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў працоўных.
Сярод абраных 24 снежня 1939 гады дэпутатаў загінуў або знік без вестак у гады вайны кожны пяты. Сярод іх старшыня і сакратар аргкамітэта Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР па Магілёўскай вобласці Іван Федасеевіч Церахаў і Якаў Міхайлавіч Каган, старшыня аблплана Павел Іванавіч Мізараў, старшыня Магілёўскага абласнога суда Абрам Яфімавіч Шубік, старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных Доня Ільіч Астроў і інш.
У рамках дадзенай віртуальнай выстаўкі ўстанова «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (далей – ДАМаг) прадстаўляе дакументы, якія прысвечаны дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных першага склікання, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах і падполлі, а таксама ўвекавечанні іх памяці.
![]() |
1. Спіс дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных першага склікання (газета «Камунар Магілёўшчыны», 1939, 30 снежня №298). |
![]() |
2. Ліст выканкама Крычаўскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 жніўня 1967 года аб лёсе дэпутата М.М.Карпекіна (ДАМаг, ф. 7, воп. 5, спр. 1315, л. 70). |
![]() |
3. Ліст выканкама Асіповіцкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня 1967 года аб лёсе дэпутата М.І.Паболь (ДАМаг, ф. 7, воп. 5, спр. 1315, л. 50). |
![]() |
![]() |
4. Ліст выканкама Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1967 года аб лёсе дэпутатаў Я.М.Лямешонак, І.В.Літвінка і В.Т.Пракопчыка (ДАМаг, ф. 7, воп. 5, спр. 1315, л. 53-54). |
![]() |
5. Ліст намесніка дырэктара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП Беларусі Сцяпана Захаравіча Пачаніна ад 11 кастрычніка 1967 года аб лёсе дэпутатаў М.Г.Кажамякіна і В.Т.Пракопчыка (ДАМаг, ф. 7, воп. 5, спр. 1315, л. 13). |
![]() |
![]() |
6. Ліст выканкама Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 кастрычніка 1967 года аб лёсе дэпутата Ф.І.Сакалова (ДАМаг, ф. 7, воп. 5, спр. 1315, л. 43-44). |
![]() |
7. Ліст намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны СССР генерал-палкоўніка Івана Кузаўкова ад 14 лістапада 1967 года аб лёсе дэпутата П.І.Мізарава (ДАМаг, ф. 7, воп. 5, спр. 1315, л. 22). |
![]() |
![]() |
8. Рашэнне выканкама Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 кастрычніка 1967 года №385 «Аб увекавечанні памяці дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных першага склікання, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах і падполе» (ДАМаг, ф. 7, воп. 5, спр. 1257, л. 32-33). |