Аб наведванні прадстаўнікамі Дэпартамента і рэспубліканскіх архіўных устаноў выстаўкі-форума «Цэнтр бяспекі-2024»
Здзейснілася наведванне прадстаўнікамі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў выстаўкі-форума «Цэнтр бяспекі-2024» з мэтай азнаямлення з цяперашнім зместам рынку інжынерна-тэхнічных сістэм аховы і супрацьпажарнай абароны.
Работа выстаўкі была арганізавана 12-13 чэрвеня 2024 г. ва Дварцы мастацтва ў г.Мінску.
Раздзелы выстаўкі ўключалі: тэхнічныя сродкі і сістэмы аховы; пажарную сігналізацыю і аўтаматыку; сістэмы абвяшчэння і сувязі; сістэмы ахоўнага тэлебачання і назірання; сістэмы кантролю і кіравання доступам; біяметрычныя сістэмы; комплексныя сістэмы бяспекі і інш.
Азнаямленне з прадстаўленай на стэндах інфармацыяй дало разуменне цяперашняга стану рынку бяспекі Беларусі і магчымасць наладзіць кантакты і атрымаць адказы на многія пытанні.
![]() |
1. Дырэктар БГАНТД А.П.Куракоў, дырэктар ЦЛАСД НАФ В.Л.Клюйко, гл.інжынер ЦЛАСД НАФ В.А.Вітушка, намеснік начальніка аддзела Дэпартамента А.У.Качаткова, намеснік дырэктара Дэпартамента А.Я.Цвяткоў |
![]() |
2. Перад наведваннем выставы |