Метадычная работа Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы ў арганізацыях Рэчыцкага раёна
12 чэрвеня 2024 года загадчык аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства Ірына Комар і вядучы архівіст Галіна Жандарава наведалі ААТ «Рэчыцадрэў» і ДУ «Вучэбна-метадычны кабінет Рэчыцкага раёна» з мэтай вывучэння стану справаводства ў арганізацыях-крыніцах камплектавання Рэчыцкага дзяржархіва і аказання неабходнай метадычнай дапамогі.
У ходе наведвання супрацоўнікі архіва азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў і вядзеннем справаводства ў арганізацыях. На ўсе пытанні былі даны вычарпальныя адказы і адпаведныя рэкамендацыі.
![]() |
1. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы Галіна Жандарава і Ірына Комар каля ўвахода ў ААТ «Рэчыцадрэў» |
![]() |
2. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы Галіна Жандарава і Ірына Комар за метадычнай работай у ДУ «Вучэбна-метадычны кабінет Рэчыцкага раёна» |
![]() |
3. У час метадычнай работы ў ДУ «Вучэбна-метадычны кабінет Рэчыцкага раёна» |