Завяршыўся літаратурна-патрыятычны марафон «Навечна ў памяці народнай» з удзелам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку»
27 мая 2024 г. завяршыўся літаратурна-патрыятычны марафон «Навечна ў памяці народнай», арганізаваны Навагрудскай раённай бібліятэкай з удзелам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку», які праходзіў у тры этапы.
Навучэнцы каледжаў г. Навагрудка пазнаёміліся з кніжнымі навінкамі, прадстаўленымі на выставе «Хроніка Перамогі. 80-годдзе вызвалення», асобнымі фактамі з ваеннай гісторыі населеных пунктаў, якія сталі прыкладам воінскага подзвігу, народнай барацьбы і ўзнагароджаных вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны», якіх на сённяшні дзень налічваецца 36.
Цікавасць выклікала і дакументальная выстава «Выстаялі і перамаглі», падрыхтаваная работнікамі дзяржархіва, на якой прадстаўлены тры комплексы дакументаў. Першы блок прысвечаны пачатковаму перыяду вайны – трагічным падзеям «Навагрудскага катла», калі ў акружэнні апынуліся 11 дывізій армій Заходняга фронту. Другі комплекс дакументаў расказвае аб акупацыі Навагрудчыны, генацыдзе мірнага насельніцтва. І завяршаюць дакументальную выставу дакументы перыяду вызвалення Навагрудка.
Напрыканцы сустрэчы навучэнцам прадэманстраваны фільм-кінахроніка «Вызваленне горада Гродна», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.