Сумеснае мерапрыемства ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» і дзяржаўнай установы культуры «Навагрудская раённая бібліятэка»
16 мая 2024 г.на базе Навагрудскай раённай бібліятэкі прайшло сумеснае з Занальным дзяржаўным архівам у г.Навагрудку мерапрыемства, прымеркаванае да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – літаратурна-патрыятычны марафон «Навечна ў памяці народнай». Яго ўдзельнікамі сталі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.
Работнікі бібліятэкі прадставілі кніжную выставу «Хроніка Перамогі. 80-годдзе вызвалення», экспазіцыйны цэнтр якой склала карта «Цытадэлі мужнасці», якая адлюстроўвае 36 населеных пунктаў, узнагароджаных вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».
Дырэктар дзяржархіва А.С.Забелінская расказала пра трагічную старонку гісторыі Навагрудчыны ваеннага перыяду, а таксама прадставіла дакументальную выставу «Выстаялі і перамаглі», якая дэманструе дакументы і фотаздымкі аб акупацыі Навагрудка, генацыдзе мірнага насельніцтва, упартай барацьбе за вызваленне.
Прысутным да прагляду быў прапанаваны фільм-кінахроніка аб вызваленні г.Гродна, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
1. Прэзентацыя кніжнай выстаўкі |
![]() |
2. Дырэктар дзяржархіва А.С.Забелінская прадстаўляе дакументальную выставу |
![]() |
3. Падчас паказу фільма-кінахронікі |
![]() |
4. Удзельнікі літаратурна-патрыятычнага марафону |