Аб правядзенні пашыранага пасяджэння Вучонага савета БелНДІДАС па выніках работы за 2023 год
18 студзеня 2024 г. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы адбылося пашыранае пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі падведзены вынікі працы інстытута ў 2023 годзе.
У рабоце Вучонага савета прыняла ўдзел начальнік аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.У.Заянчкоўская.
У справаздачным дакладзе дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў падвёў вынікі работы па ўсіх напрамках дзейнасці інстытута, даў ацэнку рабоце кожнага падраздзялення, адзначыў уклад кожнага работніка ў вырашэнне пастаўленых перад БелНДІДАС задач, вызначыў задачы на наступны перыяд.
У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел загадчыкі аддзелаў В.С.Пазнякоў, С.Я.Купрыянаў, А.В.Шумская, А.У.Хмялеўская. Так, загадчык аддзела археаграфіі В.С.Пазнякоў унёс прапановы па пашырэнні магчымасцей публікацыі ў лічбавым фармаце вынікаў навуковых даследаванняў у Беларускім археаграфічным штогодніку і іншых перыядычных выданнях, уключаных у Пералік ВАК Беларусі для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. Загадчык аддзела архівазнаўства С.Я.Купрыянаў акцэнтаваў увагу на неабходнасці ўладкавання асобнага памяшкання для правядзення спецыяльных даследаванняў у галіне забеспячэння захаванасці архіўных дакументаў. Загадчык аддзела дакументазнаўства А.В.Шумская акцэнтавала ўвагу на актуальнасці навукова-метадычных распрацовак БелНДІДАС у сферы работы з дакументамі сістэмы менеджменту якасці. Загадчык рэдакцыйна-выдавецкага аддзела А.У.Хмялеўская зрабіла акцэнт на пытаннях, якія звязаны з умацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы інстытута.
В.У.Заянчкоўская дала станоўчую ацэнку рабоце БелНДІДАС у 2023 г., падзякавала супрацоўнікам інстытута за праведзеную работу, указала на праблемныя пытанні, якія патрабуюць вырашэння, нацэліла калектыў на далейшую плённую дзейнасць.
Завяршаючы пашыранае пасяджэнне Вучонага савета, дырэктар БелНДІДАС выказаў словы падзякі калегам за праведзеную работу, асабліва адзначыўшы якасную работу намесніка дырэктара па навуковай рабоце С.С.Мішука, вучонага сакратара Н.М.Дзятчык, галоўнага бухгалтара І.І.Антошынай, вядучага бухгалтара Н.І.Спірыдовіч, вядучага эканаміста М.У.Чуковіч.