Дакументальны летапіс: «Пра навагоднюю ёлку»

У рамках рубрыкі «Дакументальны летапіс» установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення копію рашэння Магілёўскага гарвыканкама ад 16 снежня 1955 года №813 «Аб навагодняй ёлцы».

У пасляваенныя гады Магілёў паступова вяртаўся да мірнага жыцця. Аднаўлялася работа прадпрыемстваў, будавалася жыллё, удасканальвалася гарадская інфраструктура. Аднавілася і святкаванне Новага Года – з канца 1940-х гадоў штогод у снежні пачалі ўсталёўваць агульнагарадскую навагоднюю ёлку. Месцам для яе ўстаноўкі першапачаткова быў абраны сквер ім. Лазарэнка.

 

Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (ДАМог), Фонд 11, Воп. 5, Спр. 128, Л. 199